Дзяды ў Таронта

3 лістапада 2013 года ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры Таронта адбылося святкаванне Дзядоў.

Удзельнікі імпрэзы прыгадалі першае шэсце ў Курапаты, якое адбылося 25 гадоў таму ў 1988-м, а таксама тое, што ў 1994-м Курапаты наведаў тагачасны прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.

Колішні старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Галіна Сяргеева распавяла пра гістарычную ролю дзейнасці Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”.

“Ізноў сталася агучанай неабходнасць не забывацца пра гісторыю Бацькаўшчыны, раз за разам узгадваць пра яе вызначальныя этапы, падзеі, асобаў. Бо, калі праўду не казаць, праўда знікне”, — піша ў сваім лісце сакратар Парафіяльнай Рады Алесь Кот.