Паўла Севярынца выпусцілі на волю

Палітвязень Павел Севярынец, адзін з заснавальнікаў “Маладога Фронту”, сябра МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, які адбываў пакаранне з 2010 года, быў выпушчаны на волю 19 кастрычніка.

Яго арыштавалі пасля Плошчы ў 2010 годзе і абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Павел Севярынец - актыўны палітычны дзеяч. Ён быў арганізатарам шматлікіх дэманстрацый і мітынгаў пратэсту. За гэта яго шматкроць арыштоўваўся.

Першае працяглае зняволенне ён адбыў у 1998. У 2005—2007 ён сядзеў на прымусовых работах за арганізацыю дэманстрацыі пратэсту супраць падаўжэння паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі.

У 2010—2013 гадах ён сядзеў спачатку ў Мінскай турме КДБ, а пасля — у Пружанскім раёне.

Севярынец вядомы таксама як публіцыст. Ён лаўрэат прэміі імя Адамовіча за кнігу «Лісты з лесу», якую ён напісаў у першай сваёй ссылцы, у глухой вёсцы Сітна на поўначы Полаччыны.