У Варшаве адбыўся канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча

Выступ беларускага спевака адбыўся ў памяшканні бару “Склад Бутэлек”. Шчырыя песні  Зміцера Вайцюшкевіча разам з яго тонкім гумарам чарговы раз стварылі слухачам прыемную і сяброўскую атмасферу. Прысутныя мелі магчымасць паслухаць песні з апошняга альбому музыкі “Варанок”, а таксама яго новую, яшчэ не да канца напісаную песню “Жыве Беларусь”, якая выклікала захапленне публікі.

Паводле словаў самого выканаўцы, яму падабаюцца розныя настроі. Ён спрабуе адшукаць баланс у сваіх выступах, каб было са слязьмі і жартам. Таксама ён патлумачыў сваё зацікаўленне шансонам.

- Вельмі шмат беларусаў сядзіць цяпер у турмах, сядзяць беларускамоўныя - і па палітычных, і не па палітычных справах. Але тут не зусім турма… Турма - гэта цэлы свет. Можна жыць у цэнтры Мінка ці Варшавы ў чатырох пакоях багата абстаўленых - і ўсё гэта можа выглядаць як унутраная турма. Мае песні - спроба разабрацца з гэтым лірычнымі ці іранічнымі сродкамі.