Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

Нумар адкрываецца матэрыялам, прысвечаным 5-годдзю культурніцкай кампаніі “Будзьма!”

У бюлетэні чытайце таксама гутарку “Радыё Свабода” з Вячкам Целешам, якому нядаўна споўнілася 75 гадоў, рэпартаж з адкрыцця вернісажа Вячаслава Ігнаценкі ў Малдове, аповед андрэя Сантоцкага пра яго паездку ў Лондан, дзе яго прымалі ў  ў грэка-каталіцкай місіі святога Кірылы Тураўскага айцец Аляксандр Надсан і айцец Сяргей Стасевіч.

Таксама ў нумары вы знойдзеце шэраг іншых навінаў з жыцця беларускага замежжа, і, як звычайна, віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.