У Беластоку можа з'явіцца вуліца імя Міколы Гайдука

З адпаведнай прапановай выступілі дэпутаты гарадской рады. Аднак працэс надання назвы вуліцы ці аб’екту - складаны, кажа чалец гарадской Рады Беластока Славамір Назарук:

- З’явілася такая ідэя з нашага боку, з майго боку, каб назваць вуліцу ў гонар Міколы Гайдука. Мы да гэтага прымерваемся, бо трэба знайсці месца, узгадніць і г.д. Будзем намагацца захаваць памяць пра гэтую постаць. 

Пытанне надання назвы вуліцы імя Мікалая Гайдука будзе разгляджаны гарадской Радай Беластока яшчэ ў гэтым годзе. 

Неабходна абмеркаваць месца, якое атрымае назву ў гонар беларускага дзеяча, ды сабраць адпаведную колькасць подпісаў.