Беларускія эмігранты змогуць атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу

Беларускі дом ў Варшаве арганізуе бясплатную юрыдычную дапамогу  ў супрацоўніцтве з польскімі спецыялізаванымі арганізацыямі. Кансультацыйны пункт пачынае працу з кастрычніка”, - паведаміў судырэктар дома Зміцер Бародка.

- Мы дамовіліся з  Фундацыяй “Польска Акцыя Гуманітарна”. Беларусы, якія патрабуюць дапамогі юрыдычнай, могуць звяртацца да нас, у Беларускі дом, мы выступаем як пасярэднікі, мы можам аказваць любую юрыдычную дапамогу, кансультатыўную і напісанне скаргаў.    

Па дапамогу можна звяртацца таксама па тэлефоне і электроннай пошце, пасля юрыст абмяркуе праблемы індывідуальна з кожным жадаючым.