Віншуем Алеся Белакоза з юбілеем!

11 верасня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння заслужанага настаўніка БССР Алеся Белакоза, заснавальніка літаратурна-краязнаўчага музея ў Гудзевічах, сапраўднага беларуса, адданага сваёй Бацькаўшчыне.

Шчыра віншуем шаноўнага юбіляра з гэтым цудоўным святам! Зычым моцнага здароўя, плёну і натхнення ў працы і творчасці, радасці і поспеху ў жыцці!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"