Беларуская мова не палохае падляшскіх першакласнікаў

У польскіх школах урачыста пачаўся новы навучальны год. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў “Тройцы” сёлета будзе вучыцца 671 вучань.

Беларуская мова не палохае вучняў, а цікавіць, кажа дырэктар папулярнай “Тройкі” Аўгіння Васілюк:

- Калі бацькі прыходзяць запісваць дзяцей, то нават не пытаюць ці можна вызваліць іх ад вывучэння беларускай мовы. Яны ведаюць, што тыя, хто прыходзіць да нас, павінны вывучаць беларускую мову. Дзеці не наракаюць, што мовы блытаюцца. У нас ёсць беларуская, расейская і польская мовы, план складаецца такім чынам, каб яны не блыталіся.

На ўрачыстасці прысутнічаў амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак і дырэктар Беларускага культурнага цэнтра ў Варшаве Эдуард Швайко.