Беларусы ў Варшаве адзначылі Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў

Беларусы ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму і нацызму. Акцыя прайшла ў Варшаве. Пад бел-чырвона-белымі сцягамі з чорнай стужкай беларусы прайшліся па значных для гэтага дня месцах. Паводле арганізатара мерапрыемства Вячаслава Сіўчыка абодва рэжымы – і сталінскі, і нацысцкі – страшэнныя.

Вячаслаў Сіўчык:

- Я вельмі спадзяюся, што камуністычная ідэалогія будзе асуджаная міжнародным трыбуналам, бо злачытствы камуністаў насамрэч нават большыя, чым злачынствы страшэннага нацыскага рэжыму. Гэта якраз дазволіць беларусам мець спадзеў на тое, што ў нас будзе пабудаванае абсалютна нармальнае грамадства, якое ніколі болей не сутыкнецца з палітычнымі рэспрэсіямі.

Ва ўсёй Еўропе 23 жніўня адзначаецца як адзіны Дзень памяці ўсіх ахвяраў таталітарных ды аўтарытарных рэжымаў. У Беларусі ў гэты дзень многія наведвалі ўрочышча Курапаты пад Мінскам, дзе былі расстраляныя сотні тысячаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.