Выйшаў новы нумар літаратурнага бюлетэня "Кніганоша"

Адкрывае нумар гутарка з паэтам і выдаўцом Змітром Вішнёвым.

У рубрыцы “Імпрэзы” чытайце пра ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Дэбют”.

У рубрыцы “Погляд” змешчана рэцэнзія на кнігу Галіны Каржанеўскай “Што варта радасці і слёз…”.

Як заўсёды, у нумары “Кніганошы” вы таксама знойдзеце інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку.