Беларусы Самарскай вобласці наведаюць Беларусь

25 чэрвеня 2013 года а 13.00 ад Дома дружбы народаў Самарскай вобласці адправіцца аўтобус у Рэспубліку Беларусь. Дэлегацыя Самарскай абласной грамадскай арганізацыі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» возьме ўдзел у XI Міжнародным фестывалі народнай творчасці "Вянок дружбы", у межах святкавання Дня горада Бабруйска, а таксама ў святочных мерапрыемствах у Мінску, прысвечаных дзяржаўнаму святу - Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Арганізатары паездкі - Самарская абласная грамадская арганізацыя "Руска-Беларускае Братэрства 2000» пры падтрымцы Адміністрацыі губернатара Самарскай вобласці і Дома дружбы народаў. Бок, які прымае ў Рэспубліцы Беларусь - Магілёўскі абласны і Бабруйскі гарадскі выканаўчыя камітэты сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.

У складзе дэлегацыі САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000»: кіраўнік моладзевага аддзялення арганізацыі Юлія Аляксандраўна Цяплянская, кіраўнік прэс-службы Мікалай Іванавіч Бойка, вакальны ансамбль «Каданс» і яго мастацкі кіраўнік Алена Аляксандраўна Дзмітрыева, кіраўнік харэаграфічнага ансамбля «Сяброўкi» Кацярына Анатольеўна Стрынакова. Узначальвае дэлегацыю прэзідэнт САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» Ірына Міхайлаўна Глуская.

Самарскую вобласць у фестывальных і святочных мерапрыемствах прадставіць вакальны ансамбль «Каданс», які сёлета адзначае свой пяцігадовы юбілей. Калектыў быў створаны ў жніўні 2008 года ў межах партнёрскай дамовы паміж САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000» і школай № 82 з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў г. а. Самара. У яго складзе педагогі, навучэнцы і выпускнікі школы, якія з'яўляюцца сябрамі абласной арганізацыі беларусаў. У рэпертуары вакальнага ансамбля «Каданс» - творы сучасных рускіх і беларускіх кампазітараў, апрацоўкі народных песень, перастварэнні музыкі рускіх і замежных класікаў, фальклёрная і духоўная музыка.

Канцэртная дзейнасць «Каданса» шырокая і разнастайная. Штогод ансамбль і яго салісты удзельнічаюць у больш чым 50 канцэртных мерапрыемствах розных узроўняў. Не раз адзначалася высокае выканальніцкае майстэрства калектыву: ансамбль і яго салісты станавіліся лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных, усерасійскіх, міжрэгіянальных, абласных і гарадскіх фестываляў і конкурсаў.

Удзельнікі фестывалю ў Бабруйску змогуць бліжэй пазнаёміцца ​​з народнымі традыцыямі, паўдзельнічаць у выставе-прэзентацыі нацыянальнага сувеніра, нацыянальных пачастункаў, выставе-конкурсе «Вянок як сімвал фестывалю - у падарунак фэсту», у канцэртах і творчых сустрэчах.

Удзельнічаць у міжнародным фестывалі ў гэтым годзе запрошаны творчыя калектывы з Азербайджана, Беларусі, Бельгіі, Венесуэлы, Германіі, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Малдовы, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіны, Францыі, Чарнагорыі і Эстоніі.

У Мінску святочныя, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы пройдуць 1-3 ліпеня. 2 ліпеня вакальны ансамбль «Каданс» возьме ўдзел з 15.00 - 17.00 у святочным канцэрце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў. У Парку Перамогі 3 ліпеня з 13.00 да 19.00 будзе праходзіць свята «Беларусь мая мілая!». У 15.00 на гэтую пляцоўку выйдзе з канцэртнай праграмай і вакальны ансамбль «Каданс».

У дні знаходжання дэлегацыі ў Мінску запланаваныя сустрэчы і афіцыйныя прыёмы ў Камітэце па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур.

Паводле кіраўніка прэс-службы СТАА

«Руска-Беларускае Братэрства 2000»

Мікалая Бойкі