Ушанаванне памяці Васіля Быкава

Сёлета споўнілася 10 гадоў, як спачыў вялікі беларускі пісьменнік, першы Прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Васіль Быкаў. 22 чэрвеня, у дзень яго смерці, дэлегацыі ад Згуртавання і Саюза беларускіх пісьменнікаў наведалі Усходнія могілкі Мінска і аддалі даніну павагі і памяці Васілю Уладзіміравічу, усклаўшы вянкі на яго магілу.

Адначасна магілу Васіля Быкава наведвала дэлегацыя ад амбасады Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.