Беларусы Пецярбурга ўшанавалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

16 чэрвеня адбылася паездка беларусаў Пецярбурга на Левашоўскія могілкі - месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пра гісторыю гэтага месца, дзе былі пахаваныя тысячы бязвінна закатаваных ахвяр сталінскага рэжыму, у тым ліку і жыхароў Беларусі, распавёў Мікалай Сакалоў. Была адслужаная паніхіда па загінулых святаром а. Кірылам (Петраградскім), Лявон Габрусёнак прачытаў малітву за Беларусь і за беларускі народ, у канцы мерапрыемства ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства прагучаў беларускі рэлігійны гімн на муз. М.Равенскага, сл. Н.Арсенневай "Магутны Божа".