У Мінску ўшанавалі памяць Васіля Быкава

З нагоды дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава беларуская дэмакратычная грамадcкасць ушанавала ягоную памяць у Мінску.

Сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў, супрацоўнікі Літаратурнага музея, сябры і паплечнікі Васіля Уладзіміравіча прыйшлі на Усходнія могілкі Мінску, дзе ўсклалі на ягоную магілу бел-чырвона-белыя кветкі, блакітныя васількі, чыталі вершы і прамаўлялі ў ягоную памяць. Удзельнікамі былі Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Зэкаў, Уладзімер Някляеў, Барыс Пятровічі многія іншыя. На завяршэнне ўдава пісьменніка Ірына Міхайлаўна падзякавала прысутным за памяць пра Васіля Быкава.