Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Наталля Гардзіенка. "Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе"

Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе бадай што адмыслова не збіраліся ды не вывучаліся. А яны часам вельмі цікавыя. Частка паштовак, што я бачыла, гэта БІНіМаўскі збор, іншая частка - з лонданскай Скарынаўкі. Агульная колькасць вядомых мне эміграцыйных калядных паштовак эміграцыі перавышае 50.

Бадай першыя беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе ў паваенны час з'явіліся ў 1947-1948 гг. у лагерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Найбольш вядомыя тыя, што выдавалі скаўты ў Ватэнштэце. Якаясць гэтых паштовак была не надта добрая, але гэта яшчэ і ад тэхнічнай базы залежыла.

Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе, бадай, адмыслова не збіраліся ды не вывучаліся. А яны часам вельмі цікавыя. Частка паштовак — гэта збор Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, іншая — з лонданскай Беларускай бібліятэкі імя Скарыны. Агульная колькасць вядомых мне эміграцыйных калядных паштовак эміграцыі перавышае 50.

Першыя беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе ў паваенны час з'явіліся ў 1947-1948 гг. у лагерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Найбольш вядомыя тыя, што выдавалі скаўты ў Ватэнштэце. Якасць гэтых паштовак была не надта добрая, але гэта яшчэ і ад тэхнічнай базы залежала.

Гэтая паштоўка, выдадзеная ў беларускім лагеры ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія) была вельмі пашыраная ў беларускіх колах канца 1940-х гг. Яна перавыдавалася некалькі разоў. Гэта асобнік 1948 г.

Яшчэ адна даволі распаўсюджаная скаўцкая паштоўка з партызанскімі матывамі з Ватэнштэта. Каля 1947 г. Яе апісанне сустракаецца ў кнізе КГБ СССР як выдання беларускага падполля, якое вымалася (і яўна не ў адным асобніку) на тэрыторіі БССР, ПНР і нават Украіны.

На пачатку 1950-х скаўцкую традыцыю працягнула Аўстралія. У гарачым Брысбэне (27 градус паўднёвай шыраты) выйшла такая калядная паштоўка з цікавым сюжэтам. На ілюстрацыі — ваяр.

У 1955 г. мюнхенскае беларускае выдавецтва «Бацькаўшчына» выдала серыю якасных калядных паштовак з выявамі зімовых краявідаў і радкамі з беларускіх паэтаў. Усяго было каля дзесяці паштовак.

З Нямеччыны ў 1950-х галоўны цэнтр выдання калядных паштовак перамясціўся ў ЗША.

Найбольш гэтым займалася Згуртаванне беларускай моладзі ў Кліўлендзе. Для паштовак яны часам выкарыстоўвалі інтэрнацыянальныя сюжэты, але на развароце заўсёды падавалі беларускі тэкст.

У брытанскіх беларусаў калядныя паштоўкі атрымоўваліся больш строга рэлігійныя. А Скарынаўка рабіла калядныя паштоўкі з выкарыстаннем наяўных у бібліятэцы гравюраў з беларускіх выданняў XVI-XVII стст.

Асобна варта вылучыць паштоўкі будучай старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Яна стала іх рабіць яшчэ ў 1950-х і робіць да сёння.

Мне падабаецца яе падыход. Варыянтаў такіх паштовак шмат, можна нават казаць пра серыі.

Прадстаўленыя тут паштоўкі храналагічна датычаць пераважна 1940-х — 1960-х гг. І гэта толькі невялікая частка таго, што было і ёсць. Як і суродзічы ў метраполіі, эмігранты мелі штогадовую патрэбу ў паштоўках, якую меліся задавальняць самі. Атрымоўвалася па-рознаму.

Вясёлых святаў!

Паводле Наталлі Гардзіенка

Падборку паштовак цалкам глядзіце на hardzin.livejournal.com

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.