Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

Значная частка травеньскага нумару прысвечаная беларусам Прыбайкалля і суполцы ІТБК, якая нядаўна спраўляла 17-годдзе з дня заснавання. Таксама ў нумары вы знойдзеце гутарку з Тамашам Ціханюком, дырэктарам Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы і кароткую справаздачу з традыцыйнай сустрэчы ТБК ў Літве, якая адбылася ў траўні. Акрамя таго вы зможаце пазнаёміцца з аглядам навінаў беларускага замежжа.

Як звычайна, у нумары - віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.

Спампаваць