Віншуем Валянціна Голубева з новай кнігай!

У мінскім выдавецтве “Лімарыус” выйшла кніга сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", доктара гістарычных навук Голубева В.Ф. “Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы: інфармацыйна-метадычны дапаможнік”.

Прыведзеныя даты важнейшых падзей гісторыі Беларусі ад старажытнасці да сённяшніх дзён, звесткі пра знакамітых людзей, звязаных з гісторыяй нашай краіны, іншыя гістарычныя факты.

Выданне будзе карысным для абітурыентаў, якія рыхтуюцца да цэнтралізаванага тэсціравання, для школьнікаў і студэнтаў, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

Знайсці кнігу можна ў Мінску ў краме “Акадэмкніга”, паведамляе tbm-mova.by.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" віншуе аўтара з выхадам кнігі і зычыць далейшага плёну ў працы!