Новае аблічча zbsb.org

Шаноўныя сябры!

Сайт Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” займеў новае аблічча. Акрамя таго, сайт пераведзены на новую сістэму кіравання кантэнтам. Гэта звязана ў першую чаргу з пытаннямі забеспячэння бяспекі сайту.

Па-ранейшаму на нашым сайце можна даведацца пра навіны з жыцця Згуртавання “Бацькаўшчына” і беларускіх суполак у розных краінах свету. Абнавіліся рубрыкі “Дзеячы беларускага замежжа”, “Помнікі беларусам у замежжы”. З’явілася асобная рубрыка “Відэа”, дзе будуць размяшчацца відэа-матэрыялы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, дзейнасці беларусаў замежжа. На жаль, яшчэ незавершана праца над пераносам на новую сістэму кіравання электроннай бібліятэкі “Бацькаўшчыны”. Гэтае пытанне будзе вырашана цягам тыдня. А пакуль можна карыстацца бібліятэкай у старым фармаце.

На працягу некалькіх тыдняў сайт будзе працаваць у тэставым рэжыме. Магчыма, будуць узнікаць нейкія памылкі і збоі. Загадзя просім прабачэння за нязручнасці. Бліжэйшым часам сайт будзе даведзены да ладу і магчымыя памылкі будуць выпраўлены.

Шчыра спадзяемся, што новы дызайн спадабаецца чытачам, а сайтам стане карыстацца зручней і прыемней.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”