Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Музеі і бібліятэкі

АЎСТРАЛІЯ

ПАРАФІЯЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БАПЦ
Кіраўнік: Васіль Русак
Адрас: 5 Willis st., Yarravile, Vic. 3013 Australia
Год заснавання: 1983
Колькасць тамоў: 420

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ

БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯТЭКА І МУЗЕЙ ІМЯ Ф. СКАРЫНЫ Ў ЛОНДАНЕ

Кіруецца Апякунскай радай 

Адрас: 37 Holden Road, North Finchley N12 8HS, England

Год заснавання: 1971

Сайт: skaryna.org.uk

Дадатковая інфармацыя: Скарынаўская бібліятэка і музей у Лондане ўтрымліваюць найбуйнейшую па-за межамі Беларусі калекцыю беларускіх кніг, перыядычных выданняў і музыкі, а таксама літаратуры на беларускую тэматыку на розных мовах. У музеі захоўваюцца калекцыі мапаў, рукапісаў, старадрукаў, манетаў, паштовых марак, мастацкіх і этнаграфічных вырабаў розных часоў.

 

ЛАТВІЯ

БІБЛІЯТЭКА РЫЖСКАЙ БЕЛАРУСКАЙ АСНОЎНОЙ ШКОЛЫ
Кіраўнік: Каротчанкава Святлана Мікалаеўна
Адрас: Рыга, вул.Келдыша 4LV-1082
Год заснавання: 1994
Колькасць тамоў: 2000
Дадатковая інфармацыя: большасць кніг на беларускай мове, астатнія - на латышскай і англійскай

БІБЛІЯТЭКА ЛТБК "СВІТАНАК"
Кіраўнік: Казак Таццяна
Адрас: Рыга, вул.Аглонас 28-73 LV-1057
Год заснавання: 1988
Колькасць тамоў: 200
Дадатковая інфармацыя: уся літаратура на беларускай мове

БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСКАГА КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАГА ТАВАРЫСТВА "УЗДЫМ" І ЦЭНТРА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ г. Даўгаўпілс, Латвія

Галоўны біліятэкар: Тэрэза Паўлава
Адрас: Палац культуры, ЦБК, каб. 305-306
вул. Смілшу 92,
Даўгаўпілс
Год заснавання: 1993 (афіцыйна адкрыта ў 2014 г.)
Колькасць тамоў: 850
Дадатковая інфармацыя: мастацкая літаратура, паэзія, праза і паэзія для дзяцей, іскуства, грамадская жыццё і культура, гісторыя, геаграфія, турызм, краязнаўства, звычаі і абрады, рэпертуарнага-метадычная літаратура, падручнікі; кнігі на беларускай, рускай і латышскай мовах.


ЛІТВА

"БЕЛАРУСКІ МУЗЕЙ" ІМЯ ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА
Дырэктар: Анатоль Яўмен
Адрас: Музей 2001 Vilnus, a/d 1021 Lithuania
Год заснавання: 2001
Тэматычная скіраванасць: гісторыка-этнаграфічная
Дадатковая інфармацыя: навуковая рэканструкцыя былога Беларускага музею ў Вільні, створаная на базе музея культурна-асветніцкага цэнтру беларусаў Літвы

БІБЛІЯТЭКА ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Кіраўнік: Н. Брылеўская
Год заснавання: з заснаваннем ТБК (гл. арганізацыі)
Колькасць тамоў: некалькі тысячаў

БІБЛІЯТЭКА КАФЕДРЫ БЕЛАРУСІСТЫКІ ПРЫ ВІЛЕНСКІМ УНІВЕРСІТЭЦЕ

БІБЛІЯТЭКА СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ ІМЯ Ф. СКАРЫНЫ
Кіраўнік: Г. Лукашуце
Год заснавання: з заснаваннем школы (гл. навучальныя ўстановы)
Колькасць тамоў: некалькі тысячаў
Адрас: г. Вільня, вул Сеціно, 21

БЕЛАРУСКІ АДДЗЕЛ У БІБЛІЯТЭЦЫ Ў САВІГУНАХ - Ствараецца (рукаўцяйская сянюка (гміна) віленскага раёну)


МАЛДОВА

БІБЛІЯТЭКА "БЕЛАРУСЬ" НА БАЗЕ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ
Кіраўнік: Барысава Нэлі Ефімаўна
Адрас: Кішынеў, вул. Фядзько 7, 277001 Малдова
Колькасць тамоў: 5000
Дадатковая інфармацыя: мастацкая, гістарычная, адукацыйная літаратура


ПОЛЬШЧА

БІБЛІЯТЭКА Ў ПОЛЬШЧЫ
Кіраўнік: Герасімюк Наталля Мікалаеўна
Адрас: 17-200 Гайнаўка, вул 3 Мая 42
Год заснавання: 1997
Колькасць тамоў: 10000
Дадатковая інфармацыя: у кнігазборы кнігі пра Беларусь і беларусаў (дзе б яны ні жылі). Большасць з кніг на беларускай мове, пазасталае – пераклады з беларускай на польскую альбо тое, што тычыцца Беларусі і беларусаў, на мове краіны выдання (польская, француская, ангельская, намецкая, гішпанская, расейская і г.д.)


РАСІЯ

МУЗЕЙ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА У ЯРАСЛАЎЛІ
Дырэктар: Прохарава Наталля Валянцінаўна
Адрас: 150014, Яраслаўль, вул. Чайкоўскага, 21
Год заснавання: 1992
Тэматычная скіраванасць: навукова-асветніцкая
 
Дадатковая інфармацыя: на базе музея працуе Цэнтр Беларускай Культуры


У МУЗЕІ Г. СЫКТЫЎКАРА (КОМІ)
Дадатковая інфармацыя: Да пэўных дат ладзяцца выставы нацыянальных аб'яднанняў, у тым ліку і беларускіх, дзе распавядаецца аб працы кожнай аўтаноміі, выстаўляюцца фотаздымкі, кнігі, іншыя выданні, нацыянальныя строі. Апошняя выстава - ў жніўні 2001 г.

МЕМАРЫЯЛЬНАЯ КВАТЭРА-МУЗЕЙ МІКАЛАЯ М. УЛАШЧЫКА У МАСКВЕ
Дырэктар: Аляксандар Мікалаевіч Улашчык
Год заснавання: 1996
Тэматычная скіраванасць: вывучэнне і папулярызацыя спадчыны асобы М. М. Улашчыка, гістарычнай навукі і культуры Беларусі

МУЗЕЙ ЯНКІ КУПАЛЫ Ў СЯЛЕ ПЯЧЫШЧЫ (ТАТАРСТАН)
Кіраўнік: Рыма Юр'еўна Абызава
Адрас: 422802, Рэспубліка Татарстан, Верхняўслонскі раён, с. Пячышчы
Год заснавання: 1975
Экспазіцыйна-выставачная плошча: 150м2
Дадатковая інфармацыя: музей размешчаны ў адным з будынкаў Пячышчынскага камбіната хлебапрадуктаў, дзе з 13 лістапада 1941 года да 18 чэрвеня 1942 года ў эвакуацыі жыў Янка Купала з жонкай. Адсюль ён па выкліку выехаў у Маскву, дзе трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 года. Экспазіцыя музея знаёміць з гісторыяй сяла Пячышчы, жыццём і творчасцю Янкі Купалы (1882-1942).
 
 

 

НАРОДНЫ МУЗЕЙ "БЕЛАРУСЫ СОЧЫ"
Кіраўнік: Уладзімір Астапук
Адрас: сяло Раздольнае, вул Следапытаў, 10
Год заснавання: 2009
Экспазіцыя прысвечана жыццю і дзейнасці беларусаў Сочы, а таксама развіццю горада Сочы на этнічнай аснове


УКРАІНА

АСАБІСТАЯ БІБЛІЯТЭКА І. СНАРСКАЙ Г. ПАЛТАВА
Кіраўнік: Дідык (Снарская) Іна Станіславаўна
Адрас: Украіна, 36000, г. Палтава, вул. Манастырская, 20-26
Год заснавання: 1992
Колькасць тамоў: 350-400
Дадатковая інфармацыя: у палтаўскай дзяржаўнай бібліятэцы імя катлярэўскага ёсць некалькі кніг на беларускай мове, але кіраўніцтва і чытачы хацелі б мець значна больш

БЕЛАРУСКАЯ ЭКСПАЗІЦЫЯ Ў КВАТЭРЫ ВАЛЕРЫЯ БАРТАША (старшыня Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча "Пагоня")
Кіраўнік: Валеры Барташ
Адрас: 99002, Украіна, вул. Гвардзейская, 6-8
Экспазіцыя прысвечана тэме ўдзелу беларусаў у абароне і будаўніцтве Севастопаля і беларускай прысутнасці ў Севастопалі. У хатнім музеі шмат экспанатаў на флотскую тэматыку: кулі, сцягі, спражкі, гербы, знакі, іконы, вышыўкі, сувеніры, карціны, фотаздымкі. Частка экспазіцыі прысвечана творчасці славутага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Таксама шмат матэр’ялаў, прысвечаных удзелу севастопальскіх беларусаў у Крымскай вайне і ў Вялікай айчыннай вайне і гісторыі сям’і Валерыя Барташа.


БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСКАЙ ГРАМАДЫ Г. ЛЬВОВА
Кіраўнік: Стрыбух Валянцін Захаравіч
Адрас: 79051, г. Львіў, вул. Стронтская, 101-265
Год заснавання: 2001
Колькасць тамоў: 600

ПАЛІЦЫ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ Ў ІЗЯСЛАЎСКАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ
Год заснавання: 1990
Колькасць тамоў: 58
Дадатковая інфармацыя: для моладзі і для дарослых выпісваюцца 2 асобнікі газеты "Голас Радзімы"

БЕЛАРУСКІ АДДЗЕЛ У АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ Г. ЧАРНІГАВА
Дадатковая інфармацыя: Плануецца стварыць ў 2002 г.

БЕЛАРУСКІ АДДЗЕЛ ГАРАДСКОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ Г. АДЭСА
Дырэктар: Галіна Якаўлеўна Лазарава
Адрас: 65012, Украіна, Адэса, Французскі б-р, 11а, КУ „Цэнтралізаваная гарадская бібілятэчная сістэма для дзяцей”
 
 

ЭСТОНІЯ

ГРАМАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМ. УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА Ў ТАЛІНЕ
Кіраўнік: Артур Цурбакоў
Адрас: Lai 33, Tallinn
Паштовы адрас: Lai 33/Suurtüki 2, Tallinn, Eesti 10133 mtü EUROOPA KODANIKUINITSIATIIVI ASSOTSIATSIOON
Год заснавання: 2010
Дадатковая інфармацыя: фонд бібіліятэкі складаецца з кніг на беларускай мове, кніг, звязаных з гісторыяй і культурай Беларусі на замежных мовах, перакладаў беларускіх аўтараў на эстонскую мову і эстонскіх аўтараў на беларускую мову.
З каталогам бібліятэкі імя Ул. Караткевіча можна пазнаёміцца на яе сайце: https://sites.google.com/site/bibliotekaimvlkorotkevica/home.