Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Янка Жучка

(1928-2010)

Янка Жучка — беларускі грамадскі дзеяч у Бельгіі, інжынер і журналіст.

Янка Жучка нарадзіўся 15 красавіка 1928  г.  у  вёсцы  Лучыны  Нясвіжскага павета  Наваградскага  ваяводства  (цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці). Як шмат  каму  з  ягонага  пакалення,  яму часта  даводзілася  мяняць  школы.  Ён скончыў  6 класаў  пад  Польшчай,  потым яго прынялі ў пяты клас савецкай школы,  падчас  нямецкай  акупацыі  ён вучыўся  ў  сярэдняй тэхнічнай  школе ў  Клецку,  дзе  браў  актыўны  ўдзел  у Саюзе беларускай моладзі, Беларускай нацыянальнай  самапомачы.  У  1944  ён выехаў у Нямеччыну.

У канцы 1945 паступіў у Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу.  Атрымаў  атэстат  сталасці,  у  1947 здаў кзамены ў Вышэйшую тэхнічную школу ў Карлсруэ.З  прычыны  немагчымасці  па ступлення  праз  абмежаваную  колькасць  вакансій  і  перадачу  першынства  колішнім  нямецкім  жаўнерам Янка  Жучка  і  яшчэ  дзесяць  маладых беларусаў  вырашылі  выехаць  на  працу у Вялікабрытанію. Там працаваў да сакавіка  1950  у  вугальнай  капальні.  У часе  знаходжання  ў  гэтай  краіне  браў актыўны ўдзел у Згуртаванні беларусаў у Вялікабрытаніі.

У  1950  Янка  Жучка  атрымаў  стыпендыю  на  вучобу  ў  Лювенскім універсітэце  ў  Бельгіі  (у  гарадку  Лювен  побач  з  Бруселем),  дзе  паступіў на  політэхнічны  факультэт  і  скончыў яго  з  дыпломам  інжынера-будаўніка (1951).  Падчас вучобы  браў  актыўны ўдзел  у  нацыянальным  беларускім руху:  быў  сябрам  Саюзу  беларусаў Бельгіі, удзельнічаў у тудэнцкім хоры пад  кіраўніцтвам  кампазітара Міколы Равенскага,  а  таксама  ў  танцавальным гуртку  пад  кіраўніцтвам  студэнткі Людмілы Рагулі.

Янка  Жучка  стаў  спецыялістам  у галіне  сталёвых  канструкцый  еўрапейскага  маштабу.  У  1968–85  гг.  ён працаваў  у  рэдакцыі  міжнароднага спецыялізаванага  часопісу  “Acier-Stahl-Steel”, прысвечанага выкарыстанню  сталі  ў  будаўніцтве  –  спачатку  як тэхнічны,  а  потым  як  галоўны  рэдактар.

Увесь час ён быў актыўны ў жыцці беларускай  дыяспары  на  Захадзе  –  як радны БНР, як  сябра Саюзу беларусаў у Бельгіі, як супрацоўнік газеты “Беларус”.

Паводле “Радыё Свабода”