Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Германія. Дзяржаўная палітыка ў дачыненні да немцаў замежжа

У замежжы пражывае блізу 14 мільёнаў немцаў.

У Германіі ў 90-я гады мінулага стагоддзя была вострая дыскусія на дзяржаўным узроўні адносна немцаў ва Усходняй Еўропе, Расіі, Румыніі і Цэнтральнай Азіі.   Асноўным пытаннем, якое абямяркоўвалася,  было стварэнне магчымасці для іх вярнуцца ў Германію. Пасля таго, як вялікая частка ўсё ж выехала ў Германію спатрэбілася шмат рэсурсаў каб адаптаваць іх у грамадства.

Дзяржаўная палітыка Германіі адносна супрацы з немцамі замежжа будуецца наступным чынам:

1. Для немцаў замежжа, якія з’яўляюцца грамадзянамі Германіі, але выехалі часова на вучобу ці працу з Нямеччыны, існуе сайт для немцаў замежжа: http://www.deutsche-im-ausland.org/, які дае інфармацыю пра амбасады Германіі, а таксама асноўную інфармацыю па страхоўках ды іншых паслугах.

2.  Іміджам у замежжы займаюцца аддзяленні Інстытута Гётэ. Гэта ўстанова накшталт Шведскага інстытута ці Польскага інстытута. Інстытут з’яўляецца сваеасаблівым цэнтрам культуры Германіі, дзе можна вывучаць мову, атрымліваць веды па культуры краіны і . д.

3. Нямецкай дыяспарай непасрэдна займаецца грамадская арганізацыя, якая створана дзяржавай і фундуецца за кошт бюджэту Германіі. Яна называецца Verein für Deutsche Kulturbeziehungen im Ausland альбо VDA -- арганізацыя нямецкіх культурных адносін у замежжы. Яе сайт http://www.vda-globus.de/.

Арганізацыя займаецца праектамі ад імя нямецкай дзяржавы і фактычна ўяўляе сабой фундацыю альбо фонд.

Асноўныя накірункі дзейнасці VDA :

- Гуманітарная дапамога немцам у замежжы;

- Арганізацыя кангрэсаў, семінараў, лекцый;

- Падтрымка культурных праектаў і нямецкіх сродкаў масавай інфармацыі ў замежжы;

- Падтрымка нямецкіх школ і садкоў у замежжы.

Такая форма падтрымкі (праз фонд) з’яўляецца тыповай для нямецкай сістэмы. У дадзеным выпадку бюджэт Фундацыі ўваходзіць у бюджэт Міністэрства ўнутраных спраў і зацвярджаецца рэгулярна.

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.