Беларускі каляндар памятных дат на студзень 2022 года


6 студзеня

- 130 гадоў таму, у 1892-м, нарадзіўся Адам Станкевіч, рымска-каталіцкі святар, грамадска-культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, літаратуразнавец, выдавец, публіцыст. Памёр у 1949-м.


7 студзеня

- Каляды (Раство Хрыстова) па праваслаўным (юльянскім) календары

- 105 гадоў таму, у 1917-м, нарадзіўся Святаслаў Коўш, праваслаўны святар, пісьменнік, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. Памёр у 1997-м.


9 студзеня

- 275 гадоў таму, у 1747-м, памёр Ігнат Кульчынскі, уніяцкі царкоўны дзеяч, гісторык.

- 120 гадоў таму, у 1902-м, нарадзіўся Антон Жэбрак, генэтык, селекцыянер, грамадскі дзеяч, акадэмік. Памёр у 1965-м.


10 студзеня

- 125 гадоў таму, у 1897-м, нарадзілася Юлія Бібіла, бібліёграф, майстрыха мастацкага ткацтва. Памерла ў 1974-м.


12 студзеня

- 20 гадоў таму, у 2002-м, памёр Яўген Кулік, мастак-графік, грамадскі дзеяч.


14 студзеня

- 95 гадоў таму, у 1927-м, нарадзіўся Янка Філістовіч, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Расстраляны ў 1953-м.


15 студзеня

- 280 гадоў таму, у 1742-м, нарадзіўся Францішак Нарвойш, асветнік, багаслоў, філосаф, матэматык. Памёр у 1819-м.

- 95 гадоў таму, у 1927-м, памёр Давід Яноўскі, адзін з наймацнейшых шахматыстаў свету канца XIX - пачатку XX ст.


18 студзеня

- 110 гадоў таму, у 1912-м, нарадзіўся Пётр Сыч, пісьменнік, публіцыст, журналіст, дзеяч эміграцыі ў Вілякабрытаніі і Нямеччыне. Памёр у 1963-м.

- 75 гадоў таму, у 1947-м, у Лондане пачаўся Першы з’езд Згуртавання Беларусаў Вялікай Братаніі (ЗБВБ).


19 студзеня

- 160 гадоў таму, у 1862-м, памёр Міхаіл Без-Карніловіч, гісторык, краязнавец, этнограф.


20 студзеня

- 130 гадоў таму, у 1892-м, нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч, грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. Расстраляны ў 1938-м.

- 130 гадоў таму, у 1892-м, нарадзіўся Рыгор Шырма, грамадска-культурны дзеяч, харавы дырыжор, фалькларыст. Памёр у 1978-м.


24 студзеня

- 225 гадоў таму, у 1797-м, нарадзіўся Цімафей Ліпінскі, гісторык, географ, філолаг, калекцыянер, краязнавец. Памёр у 1896-м.

- 125 гадоў таму, у 1897-м, памёр Альфрэд Ромер, мастак, скульптар, медальер, мастацтвазнавец, этнограф.


26 студзеня

- 115 гадоў таму, у 1907-м, нарадзіўся Мікалай Лапіцкі, праваслаўны святар, рэлігійна-грамадскі дзеяч эміграцыі ў ЗША. Памёр у 1976-м.


28 студзеня

- 245 гадоў таму, у 1777-м, памёр Антоні Скарульскі, рэктар Навагрудскага езуіцкага калегіума ў 1760–1764-м.

- 100 гадоў таму, у 1922-м, нарадзіўся Янка Жамойцін, грамадскі дзеяч, публіцыст, беларускі дзеяч у Польшчы. Памёр у 2003-м.

- 20 гадоў таму, у 2002-м, памёр Пўтр Манькоўскі, публіцыст, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.


29 студзеня

- 305 гадоў таму, у 1717-м, нарадзіўся Людвік Грынцэвіч, архітэктар эпохі позняга барока. Памёр у 1783-м.


30 студзеня

- 100 гадоў таму, у 1922-м, у Мінску заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).