С. Шушкевіч узнагароджаны Голубам міру

У польскім Гданьску былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымаў пераходнае адзначэнне, узнагароду Голуб міру. Яна ўручаецца за заслугі ў барацьбе за мір і правы чалавека. Узнагарода была заснаваная з нагоды 60-годдзя прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.Прэмію Станіславу Шушкевічу ўручыў былы прэзідэнт Польшчы і старшыня легендарнага прафсаюзу “Салідарнасць”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Лех Валенса.Ранейшымі лаўрэатамі Голуба міру з’яўляюцца, у прыватнасці, Лех Валенса, былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл ды былы прэм’ер-міністар Польшчы Ежы Бузэк.Паводле “Польскага радыё для замежжа”