Канцэрт нацыянальнасцяў у Маскве

7 траўня ў Канферэнц-залі Маскоўскага Дзяржаўнага Інстытута Міжнародных Стасункаў Міністэрства Замежных Спраў Расейскай Федэрацыі (МДІМС МЗС РФ) адбыўся вялікі Канцэрт нацыянальнасцяў інстытута, арганізаваны Радай зямляцтваў МДІМС сумесна з Студэнцкім звязам, у якім з дапамогай зямляцтваў узялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Нямеччыны, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Славакіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны ды Францыі.Ад Беларусі на сцэне Канфярэнц-залі МДІМС выступілі ўдзельнікі групы “Testamentum terrae”, вядомыя беларускія музыкі Юрась Панкевіч і ягоны калега-бубнач Віталій Касавец, прэзентавалі сярэднявечную музыку Вялікага Княства Літоўскага з дапамогаю беларускай дуды ды турэцкага барабана.

Паводле сайта “Беларуская Масква”