Зянон Пазьняк наведаў Вільню

5 студзеня 2008 г. у ТБК адбылася вечарына, прысвечаная 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.Падзеі 1918 г. сталі беларусам агеньчыкам надзеі на адраджэнне, на захаванне свае тоеснасці. Той агеньчык даў існасць сённяшняй Беларусі. А значыць, тыя далёкія падзеі прынеслі свой плён.На вечарыне выступалі госці: Зянон Пазьняк і былы рэктар Гомельскага медычнага ўніверсітэта Юры Бандажэўскі.Па словах З. Пазьняка, адраджаць нацыю патрэбна з сябе, рабіць гэта кожны дзень.Ю. Бандажэўскі распавёў пра факты, якія сапраўды мала, каму вядомыя. І тое, што Чарнобыль не першым забрудзіў Беларусь. Праблема радыяцыі, па словах прафесара, пачалася значна раней, у 60-я гг., калі на Палессі праводзіліся ядзерныя вопыты. І пра гэта ніхто не ведаў. Нацыя пачала спажываць радыяцыю на 20 год раней, чым пра гэта афіцыйна гаворыцца.Сярод слухачоў была і моладзь з ЕГУ, якая задавала шмат пытанняў задавала сп. З. Пазьняку.
Алесь Адамковіч, Вільня