Гімназіі ў Гарадку прысвоілі імя Хадкевічаў

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар роду Хадкевічаў - заснавальнікаў Гарадка, а таксама асвячэнне штандара школы пройдзе 22 чэрвеня з удзелам праваслаўнага і каталіцкага епіскапаў і прадстаўнікоў Падляшскага самакіравання.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар роду Хадкевічаў - заснавальнікаў Гарадка, а таксама асвячэнне штандара школы пройдзе 22 чэрвеня з удзелам праваслаўнага і каталіцкага епіскапаў і прадстаўнікоў Падляшскага самакіравання. “Яшчэ ў снежні гімназія ў Гарадку прысвоіла імя Хадкевічаў сваей школе,” – гаворыць настаўніца польскай мовы гімназіі ў Гарадку Ірэна Матысюк.

- Адбудзецца вялікая ўрачыстасць. Будзе прадстаўлена праграма пра род Хадкевічаў. Гэта вельмі важная падзея для нашай школы, бо яна да гэтага часу не мела імя і штандару. А вядома, што гэтыя патрыятычныя сутнасці дапамагаюць у рабоце з дзецьмі. А Хадкевічы звязаныя з Гарадком, бо яны яго заснавалі. І гэты род знаны ў нашай гісторыі.

Дзякуючы таму, што школе прысвоілі імя Хадкевічаў, моладзь будзе мець магчымасць азнаёміцца з той гісторыяй роду Хадкевічаў, якая датычыць Гарадка, і дзейнасці роду на ніве мясцовай беларускай культуры, адзначыла Ірэна Матысюк. Урачыстасць адкрыцця шыльды адбудзецца ў Гарадку ўжо ў найбліжэйшую пятніцу.

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя