Павал Севярынец адмовіўся працаваць у нядзелю

Павел Севярынец5 траўня «хімік» Павал Севярынец, чый ліст дайшоў да Статкевіча, мусіць працаваць. Паводле Паўла, мясцовае начальства абвясціла аб пераносе выходных дзён з 5 і 6 траўня на 7 і 8-ае. Як вернік, Павал Севярынец адмовіўся працаваць у нядзелю.

5 траўня «хімік» Павал Севярынец, чый ліст дайшоў да Статкевіча, мусіць працаваць. Паводле Паўла, мясцовае начальства абвясціла аб пераносе выходных дзён з 5 і 6 траўня на 7 і 8-ае. Як вернік, Павал Севярынец адмовіўся працаваць у нядзелю.

«Мяне зноў угаворвалі працаваць у нядзелю, але я сказаў „не“. А ў суботу давядзецца адпрацаваць. Быццам перанеслі выходныя на панядзелак і аўторак, каб злучыць іх са святочнай серадой».

Днямі Паўла Севярынца ў камендатуры праведалі баранавіцкія актывісты БХД, ТБМ і «Гавары праўду».

«Былі пазаўчора. Шмат падарункаў, шмат добрых слоў. Пра ўсё паразмаўлялі», — згадвае Павал Севярынец.

Павал Севярынец быў арыштаваны пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 20 снежня 2010 г. і змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых непарадках, пазней справу перакваліфікавалі ў арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

16 траўня 2011 году суддзя Заводскага суду Мінска Жана Брысіна асудзіла на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, гэтак званай «хіміі». Адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.

westki.info