Не хапае грошай на фільм па аповесці Быкава

Фільм Сяргея Лазніцы па аповесці Васіля Быкава «У тумане» плануецца да выхаду вясной 2012 года. Але на яго завяршэнне не хапае 50 тысяч еўра.

«У тумане» – другая мастацкая карціна Сяргея Лазніцы. Здымкі карціны праходзілі зімой у Латвіі, недалёка ад мяжы з нашай краінай.

- Сцэнар «У тумане» быў напісаны яшчэ ў 2001 годзе, з гэтага фільма я хацеў пачынаць працу ў гульнявым кіно. Мяне цікавіць гэты час, гэта месца, гэтыя людзі. Такіх, як герой аповесці Быкава – на мой погляд, незаслужана забытай і недачытанай, – амаль не захавалася, – распавядае Сяргей Лазніца.

Карціна робіцца ў нямецка-расейска-латышска-галандска-беларускай конпрадукцыі, пры ўдзеле фонду EURIMAGES і знаходзіцца ў стадыі post-production. Бюджэт фільма складзе каля 2,1 млн еўра. Але, нягледзячы на ​​намаганні ўсіх бакоў, аўтарам патрабуецца яшчэ 50 тысяч еўра, каб завяршыць працу над карцінай. Таму аб’яўлены пошук спонсараў.

Сабраныя сродкі патрэбныя для аплаты тэхнічных паслуг кіналабараторыі, стварэння кампутарнай графікі і спецэфектаў, а таксама першых копій і зыходных матэрыялаў фільма.

Жадаючыя могуць уносіць сумы памерам у 50, 100, 350, 650 і 1000 еўра. Спосабы ўзнагароджання за ўнёскі распісаны на сайце фільма. Пры ўнёску ў 1 тыс. еўра стваральнікі фільма абяцаюць унесці ваша імя ў тытры карціны.

Дата завяршэння кампаніі – 25 красавіка. Калі ўсё атрымаецца, то фільм будзе гатовы ў траўні, як раз да Канскага фестывалю.

Мікалай Чарняўскі, gazetaby.com, пераклад budzma.org