Помнік святой Сафіі Слуцкай будзе адкрыты ў Мінску 31 сакавіка

Помнік святой праведнай Сафіі Слуцкай на тэрыторыі аднайменнага праваслаўнага прыхода ў Мінску плануецца адкрыць 31 сакавіка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА настаяцель прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай айцец Анатоль Мазалеўскі.

На малебен і ўрачыстае адкрыццё помніка запрошаны Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, а таксама ўвесь епіскапат БПЦ, прадстаўнікі гарадскіх і раённых улад. Скульптура вышынёй больш за тры метры будзе ўстаноўлена каля ўваходу ў храм. Аўтар помніка - выпускнік мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Інькоў. Таксама ў сталічным храме Сафіі Слуцкай завяршаецца размалёўка алтарнай часткі. Плануецца, што ўсё будзе гатова якраз да адкрыцця помніка.

БЕЛТА