Маладыя беларускія музыкі ўцякаюць за мяжу

Праблема ад’езду маладых людзей, якія падаюць «самыя вялікія надзеі», асабліва востра праяўляецца ў класічнай музыцы. Аб гэтым заявіў галоўны дырыжор аднаго з канцэртных аркестраў і выкладчык Уладзімір Перлін.

Малады віянчэліст і ўнук аўтара беларускага гімну Іван Карызна нядаўна з'ехаў у Францыю

З Беларусі бягуць найперш самыя таленавіты маладыя музыкі. На думку мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжору канцэртнага аркестру Рэспубліканскага музычнага каледжу пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіміра Перліна, звязана гэта найперш з нізкімі заробкамі і адсутнасцю ўмоваў для творчага развіцця.

Для маладых людзей недаступныя добрыя музычныя інструменты з-за іх кошту. Да таго ж беларускія выканаўцы маюць патрэбу ў падтрымцы і прасоўванні, як і выбітныя спартсмэны, якія прадстаўляюць краіну на міжнароднай арэне.

Напрыклад, цяпер у Парыжскай кансерваторыі вучыцца беларускі віяланчэліст, лаўрэат шэрагу прэстыжных міжнародных конкурсаў Іван Карызна. А пачынаў ён навучанне менавіта ў ліцэі пры Беларускай акадэміі музыкі.

Як паведамляе БелаПАН, мінская філармонія нават вырашыла арганізаваць адмысловы фестываль, куды паклічуць таленавітых беларусаў, што з'ехалі з краіны і зрабілі кар’еру ў замежжы: оперы, аркестрах, універсітэтах. Каб беларусы пачулі, каго яны згубілі.

generation.by