Гурт “Верасень” выпусціў “ДРУГІ” альбом

13 студзеня гурт “Верасень” дарыць шаноўнаму спадарству свой новы альбом. Праслухаць і спампаваць кружэлку можна будзе на сайце budzma.org. Альбом будзе даступны для спампоўвання 13 студзеня а 13:00.

13 студзеня гурт “Верасень” дарыць шаноўнаму спадарству свой новы альбом. Праслухаць і спампаваць кружэлку можна будзе на сайце budzma.org. Альбом будзе даступны для спампоўвання 13 студзеня а 13:00.

На пытанні з нагоды выхаду кружэлкі адказвае лідар гурта “Верасень” Вольга Акуліч.

- Дыск вы назвалі “арыгінальна”...

- Так, гэта другі альбом гурта “Верасень” (калі лічыць першым дыск “Трохнутнік” Вольгі Акуліч і праекта WERASEN). И ён насамрэч “Другі”. За час, мінулы з лета 2010 года (калі пачаў складацца сталы склад музыкаў і з “праекта” “Верасень” стаў гуртом) вызначылася стылістыка калектыва, мы знайшлі сваё гучанне. Ну і, натуральна, захацелася зафіксаваць гэты факт у студыйнай працы.

- А чаму гурт завецца “Верасень”?

- А чаму некаторые гурты зваліся “Дзверы”, “Жукі” або нават “Жывёлы”... Неяк так:)

- На плытцы ўсяго 5 трэкаў, які ж гэта “альбом”. У вас што, матэрыялу не хапіла?

- Матэрыялу як раз навалам. Але студыйная работа патрабуе выдаткаў. І мы вырашылі, што “лепей меней, ды лепей”. Мы вырашылі абмежавацца пяццю песнямі. Але на наша ІМХО гэта менавіта цэльная праца, сапраўдны альбом, няхай і з прыстаўкай “міні”.

- Звычайна студыйны запіс дужа адрозніваецца ад жывога гучання. Запрашаюцца сесійныя музыканты, прапісваюцца цікавыя “бэкі”, выкарыстоўваюцца адмысловыя тэхналогіі.

- Мы хацелі, каб альбом выйшаў максімальна “праўдзівым”,  так што ён “амаль як у жыцці”, хіба што крышачку лепш.

- А ў якім стылі вы граеце?

- Цікавае пытанне, і, што характэрна, арыгінальнае. Напэўна – рок. Інтэлектуальны, лёгкі, дарослы – карацей, эпітэт прыдумайце самі.

- Дзе будзе прадстаўлены альбом?

- “Другі” альбом выкладзены для свободнага спампоўвання ў Інтернеце. Мы падзяляем мэты грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”, таму перш за ўсё шукайце інфармацыю і спасылкі на сайце Budzma.org.

Таксама надрукаваны невялікі “сувенірны” наклад на матэрыльных носьбітах (кампакт-дысках), але ён не трапіць у дыскарні і будзе даступны толькі на канцэртах гурта “Верасень”.

Ну і афіцыйная інфармацыя:

“Другі” альбом гурта “Верасень” убачыў свет на Стары Новы Год, 13 студзеня 2012 года. Дыск утрымлівае 5 трэкаў.

Гурт “Верасень” гэта: Вольга Акуліч (вакал), Арцём Лабін (гітара), Віталь Валошын (губны гармонік), Аляксей Кулеш (ударныя), Фёдар Немцаў (бас-гітара). Дыск запісаны пры ўдзеле Івана Бандацкага (бас-гітара). Запіс і звядзенне - Эдуард Іваноў. Дызайн вокладкі – Аляксандр Песціч, фота Аляксандра Будзько, таксама ў афармленні выкарыстаныя фота Аляксандра Кавалёва і Ежы Дзедзічка.

P.S. Бліжэйшы выступ гурта “Верасень” адбудзецца ў рамках акцыі “Штомесяц 13-га рок па-беларуску” ў клубе “Салтайм” (пр. Незалежнасці 131/1) 13 снежня 2012 г. Пачатак у 19-00.

budzma.org