Памёр мастак Анатоль Белы

Вядомы грамадскі дзеяч, мастак Анатоль Белы памёр ад ракавай пухліны. Смерць напаткала яго ў Мінску. 

Image 45864

Анатоль Белы вядомы прадстаўнікам як моладзежных арганізацый, так і сябрам розных палітычных партый. Неаднаразова ён рабіў самаробныя прызы, якія ўручаліся пераможцам конкурсаў і лаўрэатам прэмій у галіне абароны незалежнасці і суверэнітэта краіны.

Анатоль Белы зрабіў некалькі скульптурных кампазіцый дзеля ўшанавання памяці знакавых асоб у гісторыі Беларусі.

Пахаванне Анатоля Белага адбудзецца 17 лістапада ў Старых дарогах, дзе знаходзіцца дом Белага і заснаваны ім музей.

Народная Воля