Сын Якуба Коласа: Гэтым уладам няма ніякай справы да культуры

На аўкцыён выстаўлены Дом творчасці пісьменнікаў, дзе Колас працаваў над паэмаю “На шляху волi”, рэдагаваў трылогію “На ростанях”.

На аўкцыён выстаўлены Дом творчасці пісьменнікаў, дзе Колас працаваў над паэмаю “На шляху волi”, рэдагаваў трылогію “На ростанях”.

Дзяржаўнае прадпрыемства ААТ “Менскрамбуд” выстаўляе двухпавярховы дом адпачынку на продаж за 14 млрд. руб. Прычына – няма сродкаў, каб падтрымліваць будынак у належным стане. Адказны за правядзенне аўкцыёну мяркуе, што “будынак не мае гістарычнай каштоўнасці, таму яго свабодна выставілі на продаж”.З ім не пагаджаецца сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч: “Відавочна, што гэта культурная спадчына – у гэтую сядзібу прыязджалі найлепшыя беларускія пісьменнікі: Янка Маўр, Максім Танк, Міхась Лынькоў. Разам з сем’ямі яны адпачывалі тут, працавалі над сваімі творамі”.Якуб Колас звычайна размяшчаўся ў пакойчыку на першым паверсе. І працаваў тут над паэмаю “На шляху волi”, трылогіяй “На ростанях”. “Чаго чакаць ад уладаў, якім няма ніякай справы да культуры і наагул да свайго народу? Цяпер будуць усё распрадаваць, бо няма грошай: вунь які курс долара. Распрадаюць нашую спадчыну і набіваюць свае кішэні”.Дарэчы, у Доме пісьменнікаў імя Якуба Коласа да таго, як з’явіўся Дом творчасці ў Іслачы, збіраліся беларускія літаратары. Пра гэта паведаміў старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч. “Але месца там усім не хапала, таму было загадана пабудаваць новы дом адпачынку”. Дарэчы, будынак у Іслачы таксама больш не належыць пісьменнікам. Тры гады таму яго прадалі за 3,5 млрд. руб.

belsat.eu