Запрацаваў сайт-візітоўка кнігі перакладаў Эдгара По

Цяпер практычна ўсю інфармацыю што да кнігі выбраных твораў Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці” і пытанняў яе набыцця можна знайсці на сайце knihi.prajdzisvet.org. Сачыце за абнаўленнямі: у хуткім часе на сайце з’явяцца гульні, прысвечаныя зместу кнігі.

Кніга выбраных твораў знакамітага амерыканскага пісьменніка, заснавальніка дэтэктыву Эдгара Алана По “Маска Чырвонае Смерці” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” PostScriptum.

prajdzisvet.org