Ствараецца віртуальны архіў камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі

Сябры кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД зьвяртаюцца па дапамогу ў стварэньні віртуальнага архіву камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі. Зараз вядзецца праца па пошуку і сканаваньні дакумантаў і фатаздымкаў рэпрэсаваных беларусаў у ГУЛАГу,  а таксама фатаграфаваньні і апісаньні прывезеных адтуль рэчаў, што захаваліся ў нашых суайчыньнікаў. І безумоўна, вядзецца архіўны аўдыё- і відэазапіс успамінаў сьведкаў камуністычных рэпрэсіяў і былых вязьняў савецкіх лагероў.

Канчатковай мэтай зьбіраньня архіву ёсьць стварэньне віртуальнага музэю камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі.

Калі вы маеце кантакты яшчэ жывых людзей, якія сядзелі ў ГУЛАГу, былі сасланыя ці маглі б іншым чынам асабіста засьведчыць пра жахі камуністычных рэпрэсіяў, калі ў вас захаваліся дакуманты і фатаздымкі вашых рэпрэсаваных бацькоў і дзядоў з ГУЛАГу і высылкі, а таксама рэчы, прывезеныя адтуль, ласкава просім паведаміць пра гэта на мэйл represii@gmail.com ці па тэлефонах 8-029-5712611(МТС), 8-029-3072713 (Вэлкам).

represii-by.info