Супольны праект сайтаў Budzma.org і TUT.BY "Быць беларусам — што гэта значыць?" распачынае трэці сезон. Цягам першых двух сезонаў беларускія знакамітасці з розных сфераў расказвалі нам пра ўнікальнасць беларускай нацыі. Цяпер адказаць на пытанні пра тое, хто ж такія беларусы і чым яны адметныя сярод іншых, мы запрасілі "легіянераў" – замежнікаў, так ці інакш звязаных з нашай краінай і яе культурай.
Якімі будуць меркаванні нашых суседзяў, далёкіх і блізкіх, пра нас? Хто аспрэчыць тэзісы Юрыя Зісера ды Люсі Лушчык? А ці такія, якімі лічым сябе? Адказы на гэтыя пытанні й не толькі – у новым сезоне праекту "Быць беларусам – што гэта значыць?"
А што значыць "быць беларусам?" для вас і вашых замежных знаёмых?
Чакаем адказаў ды цікавых гісторый ад вас і вашых знаёмых замежнікаў на razam@budma.org. Самыя яркія меркаванні будуць апублікаваныя ў асобным матэрыяле.
Першыя госці з замежжа - Андрэй Ажароўскі і Дарота Кубашэўска.