Міністэрства інфармацыі адклікала пазоў аб спыненні выхаду “Народнай Волі”

У 10 гадзін раніцы ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) пачаўся судовы працэс па зыску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выпуску газеты «Народная Воля».

У 10.40 Міністэрства інфармацыі адклікала зыск аб спыненні выхаду выдання. Суддзя выйшла для прыняцця рашэння.

Падтрымаць "Народную Волю" ў суд прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку Уладзімір Някляеў, Рыгор Костусеў,  Анатоль Лябедзька, Валерый Шчукін.

"Народная Воля"