Выйшаў новы нумар літаратурнага бюлетэня "Кніганоша"

Адкрывае нумар гутарка з паэтам і перакладчыкам Аксанай Данільчык, у якой нядаўна выйшла кніга паэзіі "Сон, які немагчыма забараніць".
Адкрывае нумар гутарка з паэтам і перакладчыкам Аксанай Данільчык, у якой нядаўна выйшла кніга паэзіі "Сон, які немагчыма забараніць".

У рубрыцы “Імпрэзы” чытайце рэпартаж з уручэння літаратурнай узнагароды часопіса "Дзеяслоў".

У рубрыцы “Погляд” змешчана рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука "След матылька. Освальд у Менску".

Як заўсёды, у нумары “Кніганошы” чытач знойдзе інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: "Жыцьмем: вершы і паэмы Анатоля Вярцінскага", "Шабаны" Альгерда Бахарэвіча, "Дрэва Энталіпт" Анкі Упалы, "Метад муаравых крэсак" Вольгі Гапеевай, "Па слядах Купалы і Коласа" Сяргея Чыгрына і інш.

Спампаваць новы нумар "Кніганошы"

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"