Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

У сакавіцка-красавіцкім нумары можна прачытаць пра тое, як беларусы святкавалі Дзень Волі ў розных краінах, пра першы ў гісторыі беларускамоўны канцэрт у Ізраілі, а таксама пра тое, як у Лондане адзначылі адразу тры святы ў адным.

У сакавіцка-красавіцкім нумары можна прачытаць пра тое, як беларусы святкавалі Дзень Волі ў розных краінах, пра першы ў гісторыі беларускамоўны канцэрт у Ізраілі, а таксама пра тое, як у Лондане адзначылі адразу тры святы ў адным - Дзень Волі, 65-годдзе заснавання Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі і 70-гадовы юбілей старшыні Англа-Беларускага таварыства Джыма Дынглі. Вялікі артыкул прысвечаны інцыдэнту з Моладзевым клубам "Крывічы" пры  Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага.

Як заўсёды, у нумары – каляндар памятных дат і віншаванні сябраў Вялікай Рады.