Спачуванні Аляксею Марачкіну

Управа Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае шчырыя спачуванні сябру Вялікай Рады, кіраўніку МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў 2004-2009 гг. Аляксею Марачкіну ў сувязі з цяжкай стратай – смерцю жонкі.

Аляксей Марачкін з жонкай Iрынай падчас службы у войску ў Пячах, 1963Як паведаміла “Народная Воля”, яшчэ сёння ўдзень сп-ня Ірына выходзіла на прагулку разам з мужам. Па вяртанні ёй стала дрэнна… Яна памерла літаральна на руках у мужа.

Шаноўны Аляксей Антонавіч, хай Бог дасць сілы перажыць гэтае гора. Смуткуем разам з Вамі!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"