Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

У новым нумары чытайце пра план працы “Бацькаўшчыны” на бягучы год, пра тое, як прайшоў круглы стол “Найлепшыя практыкі ў карпаратыўнай філантропіі: абмен славацкім і беларускім вопытам”, арганазіваны “Бацькаўшчынай” сумесна з фундацыяй “Понціс” (Славакія).

Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра беларускія вечарыны ў Кіеве і Маскве, суветную акцыю па байкатаванні Чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, ініцыяваную Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем, пра тое, як беларусы Даўгаўпілсу адвяткавалі Масленіцу і іншыя навіны з жыцця беларусаў у розных краінах свету.

Традыцыйна ў нумары чытач знойдзе каляндар памятных дат на бягучы месяц і віншаванні сябраў Вялікай Рады.

Спампаваць новы нумар бюлетэня

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына