Новы нумар літаратурнага бюлетэня "Кніганоша"

У новым нумары “Кніганошы” чытайце гутарку са Зміцерам Плаксам, у якой вядомы беларуска-шведскі пісьменнік і перакладчык распавядае пра свае ўражанні ад сёлетняй беларускай прысутнасці на кніжным кірмашы ў Гётэборгу, падабенства і адрозненне сучасных швецкай і беларускай літаратур і іншыя цікавосткі.

У рубрыцы “Прэзентацыі” вашай ўвазе прапануецца артыкул пра наведванне кніжнага кірмаша ў Гётэборгу беларускімі літаратарамі і выдаўцамі.

У рубрыцы “Погляд”  -- рэцэнзія Алега Аблажэя на кнігу Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі”.

Па традыцыі чарговы “Кніганоша” змяшчае інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: “Толькі б яўрэі былі!: кніга павагі і сяброўства” рыгора Барадуліна; “Словы ў голым полі: беларуская літаратура 1990-х у снах, успамінах і фотаздымках” Яна Максімюка; “Лебедзі паміраюць разам” Сяргея Егарэйчанкі; “Пра нашу і вашу гісторыю” Анатоля Трафімчыка.

Спампаваць новы нумар "Кніганошы"

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"