Запрашаем на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” 14 верасня (серада) запрашае на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысвечаную яго 75-гадоваму юбілею.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” 14 верасня (серада) запрашае на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысвечаную яго 75-гадоваму юбілею.

Фота: labadzenka.by

Павіншаваць Генадзя Мікалаевіча з юбілеем прыйдуць яго даўнія сябры: Віктар Казько, Васіль Зуёнак, Гаўрыла Вашчанка, Радзім Гарэцкі, Алег Трусаў, а таксама сябры маладзейшыя: Андрэй Хадановіч, Алесь Пашкевіч, Алесь Старыкевіч, Алена Макоўская і інш.

Цягам сустрэчы будуць гучаць песні на вершы Генадзя Бураўкіна ў выканнанні Зміцера Вайцюшкевіча.

Мерапрыемства адбудзецца 14 верасня (серада) у галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасцi 37а, ст. метро "Плошча Перамогі").

Пачатак а 18:00.

Уваход вольны.