Новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

У нумары бюлетэня за ліпень-жнівень чытайце гутарку са старшынёй Аб’яднання беларусаў у Паўднёвай Аўстраліі Віктарам Кавалеўскім “Сустрэча з Радзімай праз 20 год” (стар. 6).
У нумары бюлетэня за ліпень-жнівень чытайце гутарку са старшынёй Аб’яднання беларусаў у Паўднёвай Аўстраліі Віктарам Кавалеўскім “Сустрэча з Радзімай праз 20 год” (стар. 6).

Таксама ў гэтым нумары артыкулы:

Пятрусь Капчык: “Пакуль жыве хоць адзін беларус, “Зорка Венера” будзе на небе ўзыходзіць”: Больш за два дзесяткі гадоў на украінскім небасхіле ззяе беларуская “Зорка Венера”. Так называецца гурток беларускай культуры, які ўзначальвае Пятрусь Капчык… (стар. 4).

У Санкт-Пецярбургу прайшла 19-я мiжнародная канферэнцяя “Санкт-Пецярбург i беларуская культура”: У пачатку канферэнцыi былi выкананы дзве музычныя кампазiцыi Iгара Мацыеўскага на вершы пецярбургскiх беларускiх паэтаў Мяфодзiя Сякеры (Анатоля Кiрвеля) i Аўгiннi Кавалюк… (стар. 5).

Месца, дзе пульсуе беларуская ідэя: Сёлета спаўняецца 120 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Паэта даўно няма ў жывых, але ляціціць яго “Пагоня”.  З імем Максіма Багдановіча і яго “Пагоняй” звязана гісторыя Севастопальскага таварыства беларусаў імя М. Багдановіча “Пагоня”, якое заснаваў у 1997 годзе і нязменна ўзначальвае Валеры Барташ… (стар. 3)

Спампаваць новы нумар бюлетэня

Інфармацыйны цэнтр “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”