Выйшаў з друку новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

У гэтым нумары можна даведацца апошнія навіны з жыцця кампаніі “Будзьма беларусамі”, прачытаць пра тое, як прайшоў міжнародны фестываль па праблемах аўтарскага права ў Беларусі і Швецыі.

Таксама да ўвагі чытачоў артыкулы: “Гуканне вясны ў ваколіцах Нью-Ёрка”, “Побач з беларускай амбасадай ў Кіеве з’явіўся помнік Караткевічу”, “Першы беларускамоўны ліцэй з’явіцца ў Польшчы”, “Беларуская вясёлка ў небе над Цюменню” ды іншыя навіны.

Спампаваць новы нумар бюлетэня.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”