Спачуванні ахвярам трагедыі ў Мінску

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, а таксама ўсім, хто пацярпеў падчас выбуху на станцыі метро Кастрычніцкая ў Мінску. Гэта страшная трагедыя для ўсяго беларускага народу. Хай Гасподзь дасць сіл перажыць гэтае гора!

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"