Выйшаў новы нумар "Кніганошы"

На старонках нумару сваімі творчымі планамі і думкамі пра сучаснага беларускага чытача дзеліцца пісьменнік Уладзімір Арлоў.

У рубрыцы “Погляд” чытач знойдзе рэцэнзіі на кнігу выбраных твораў Алеся Салаўя (укладальнік Міхась Скобла) і кнігу Ігнацыя Яцкоўскага “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды”, якая выйшла ў 2010 годзе ў Варшаве ў перакладзе Міколы Хаўстовіча.

Таксама ў нумары інфармацыя пра больш як 20 кніг, якія пабачылі свет ў мінулым годзе, сярод іх: Артур Клінаў “Шалом”, Наталка Харытанюк “Трынаццыць гісторый пра мёртвага ката”, “Наша страва: сапраўданя беларуская кухня. Другое выданне”, Юры Туронак “За кардонам Бацькаўшчыны” і інш.

Спампаваць "Кніганоша" №7.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"