Выйшаў новы нумар "Кніганошы"

Выйшаў з друку шосты намар літаратурнага бюлетэня “Кніганоша”. Адкрывае нумар гутарка з паэтам Васілём Зуёнкам, у якой Васіль Васільевіч дзеліцца сваімі думкамі і эмоцыямі з нагоды выхаду зборніка ягоных твораў у серыі “Кнігазбор”, а таксама выказвае свой погляд на сучасную беларускую літаратуру і творчасць маладых аўтараў.

Таксама сярод цікавостак новага нумару – рэцэнзіі на збор выбраных твораў Віктара Вальтара і кнігу Валянціны Аксак “Ружоўніца”, рэпартаж з літаратурнага семінара “Бязмежжа”, які прайшоў на Беласточчыне.

Традыцыйна ў намары інфармацыя пра навінкі беларускага кніжнага свету: Андрэй Лянкевіч “Паганства”, Міхась Андрасюк “Вуліца добрай надзеі”, Адам Глобус “Новае неба”, Генадзь Бураўкін “Лісты да запатрабавання”, Зміцер сасноўскі “Гісторыя беларускай музычнай культуры ад старажытнасці да канца VXIII ст.” і інш.

Спампаваць новы нумар "Кніганошы".

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"