Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org запрашае на дзень нараджэння

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). І вось нарэшце 29 верасня адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Kamunikat.org у Беларусі і разам з тым святкаванне 10-гадовага юбілею.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). І вось нарэшце 29 верасня адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Kamunikat.org у Беларусі і разам з тым святкаванне 10-гадовага юбілею.

Дзень нараджэння ладзіць Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое доўгі час паспяхова супрацоўнічае з бібліятэкай Kamunikat.org.

Запрашаем усіх аматараў беларускага чытва!

Наш імяніннік

Як і на кожным сапраўдным дні нараджэння, галоўнае – гэта імяніннік. Таму некалькі словаў пра яго – галоўнага героя нашага свята.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org узнікла ў 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькіх гадоў існавала на грамадскіх пачатках. З часам сціплы збор публікацый беларусаў Беласточчыны, дзякуючы фінансавай падтрымцы польскага МЗС у рамках праекту "Польская Дапамога", перарос у буйную бібліятэку, якая сёння з’яўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве.

На сённяшні дзень у нетрах сайта Kamunikat.org. можна знайсці амаль 6 000 беларускіх публікацый – кніг, часопісаў, газет, mp3-файлаў, якія датычыць Беларусі ці беларусаў. Багатыя зборы гістарычнай літаратуры і кніг, недаступных у традыцыйных бібліятэках Беларусі, робяць Kamunikat.org крыніцай унікальнай інфармацыі для студэнтаў і навукоўцаў.

У рамках праекта “Беларускія аўтары” Kamunikat.org дае магчымасць ствараць персанальныя сайты беларускіх пісьменнікаў, публіцыстаў і даследчыкаў, чые кнігі знаходзяцца ў рэсурсах бібліятэкі. Існуе таксама некалькі сайтаў беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх серый.

Ад імя імянінніка на свяце выступіць стваральнік і каардынатар праекту Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org, радыёжурналіст, праграмны дырэктар “Радыё Рацыя” Яраслаў Іванюк. Яму дапаможа беларуская журналістка з Польшчы, стваральніца беларускай бібліятэкі пры музеі Беларускай культуры ў Гайнаўцы Наталля Герасімюк.

Падарункі

Не палохайцеся. Несці з сабой падарункі не прыйдзецца. Наадварот – Kamunikat.org падрыхтаваў свае падарункі ўдзельнікам імпрэзы. А гэта:

  • новае аблічча, якое прыме сайт напярэдадні дня нараджэння.
  • новыя магчымасці сістэмы, дзякуючы якім бібіліятэка зрабілася нашмат багацейшай і – што самае важнае – нашмат зручнейшай. Цяпер кожны наведнік лёгка адшукае не толькі кнігу патрэбнага аўтара, але і асобны яго артыкул, які схаваўся ў таўшчэзным зборніку ці часопісе.
  • новыя кнігі і новыя гукавыя запісы на паліцах бібіліятэкі.

Госці

Гасцямі сустрэчы будуць вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў і навуковец Наталля Гардзіенка,
а таксама бард Алесь Камоцкі.

Цікавосткі

Падчас імпрэзы адбудзецца:

  • выстава-кірмаш кніг, выдадзеных беларусамі Беласточчыны;
  • прэзэнтацыя праекту “Беларусы Польшчы” вачыма фатографа Андрэя Лянкевіча.

Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасня, у “Галерэі Ў” (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi). Пачатак а 18-й гадзіне.

Уваход вольны.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”