У Санкт-Пецярбургу адбудзецца дыктоўка ў гонар Васіля Быкава

19 чэрвеня, у дзень нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, беларуская моладзь Санкт-Пецярбурга і МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” запрашаюць узяць удзел у беларускай дыктоўцы ў гонар вялікага празаіка.

Васіль Быкаў19 чэрвеня, у дзень нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, беларуская моладзь Санкт-Пецярбурга і МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” запрашаюць узяць удзел у беларускай дыктоўцы ў гонар вялікага празаіка.

У якасці тэксту для дыктоўкі будзе выкарыстаны  ўрывак з кнігі мемуараў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Прачытае дыктоўку вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі, якому пашчасціла быць асабіста знаёмым з Васілём Быкавым. Падчас імпрэзы Алесь Камоцкі падзеліцца сваімі ўспамінамі пра Васіля Уладзіміравіча і парадуе гасцей сваімі песнямі.

Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 19 чэрвеня,  у бібліятэцы Нацыянальных літаратур Санкт-Пецярбурга (бібліятэка імя  А.С. Грыбаедава).

Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава ўшанаваць памяць любімага пісьменніка.

Адрас бібліятэкі: вул. Гарохавая, 41 (уваход са двара; станцыя метро "Сенная площадь").

Пачатак а 15:00.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"